Ніва № 01 (3217), 07 студзеня 2018 г.

Надзея на Каляды!

Яўген ВАПА

Каталіцкія каляды ўжо за намі. Запамяталіся цеплынёю і праліўнымі, снежаньскімі дажджамі. Наглядаючы за гарадскімі газонамі ў час шпацыру спахапіўся я на думцы, што менавіта ўжо зранку ізноў стануць гуркатаць газонакасілкі, каб падстрыгчы траву да патрабавальных размераў і такім чынам адазвецца чарговы будзільнік, ад якога толькі трэплюцца нервы і псуецца ранішні настрой. Цёплы водар паветра, які казытаў сваім пахам мой нос, прыносіў адчуванне, што вось, вось мы ў чаканні прадвесня, а не Каляд. «Ну, што ж — гэта горад, у пушчы пэўна другі парадак», — падумалася мне. Як падумаў, так і зрабіў — паехаў у родную вёску наведаць бацькоў і паназіраць за прыродай. Ужо за межамі Беластока стала зразумелым, што восеньскія дажджы перайшлі плаўна ў зімовыя разлівы. Раскіслыя палі, лугі ў вадзе і навіслая ў паветры туманная вільготнасць хутчэй нагадвалі класічныя англійскія краявіды, чымсьці зімовыя вобразы з Белавежскай пушчы. Мне, як пушчанскаму дзіку, ад пабачанага і пачутых бацькавых слоў не стала лягчэй на душы. На маё пытанне пра цяперашнія, прыродныя знакі надвор’я і святочныя павер’і мой бацька ўсхвалявана адкажа: «Няма ўжо нідзе ні праўды, ні парадку, сынок, нічога не спраўджваецца». Яму, чалавеку лясной душы па натуры і пражытым жыцці, не ўкладваецца ў разуменне свету разбурэнне ўжо нават правілаў акружаючай духоўнапрыроднай прасторы. У сваёй стомленасці не даўся ўгаварыцца на даўжэйшую прагулку ў лес. Яшчэ толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF