Ніва № 01 (3217), 07 студзеня 2018 г.

Без кульмінацыі

Міраслаў ГРЫКА

У тыя дні, калі я працаваў у «Сучаснай газеце», азартна збіраў анекдоты пра людзей і іх выпадкі, іншы раз дзіўныя і часам абсурдныя, гратэскныя ды трагікамічныя. Іх залатой крыніцай былі паведамленні агенцтваў з Польшчы і свету. Яны з’яўляліся на «дэпешным» камп’ютары адна за адной, ад світання да захаду і ад захаду да світання. Проста бяры і выбірай! Да маіх улюбёнцаў — запэўніваю, што сапраўдных — да сёння належыць дырэктар заапарка ў Германіі, які таямнічым чынам знік з роднага горада са сваёй любімай сланіхай Альдонай. Нягледзячы на пошукі паліцыі не знайшлі дзіўную парачку. Ці гэта было звычайнае выкраданне з мэтай выкупу, або... рамантычныя ўцёкі каханкаў — невядома. У рэшце рэшт, паведамленні агенцтваў не даўжэйшыя чым жыццё каляровага матылька. Затрапечуцца, як ён, і будуць радаваць або раздражняць, лятаць над інфармацыйным лужком, часам драматычна знерухомеюць, але заўсёды, як раптам знайшліся, раптам прападуць. Ужо на другі дзень ніхто іх не памятае. Я схацеў захаваць, па меншай меры, некаторыя з іх ад забыцця, запісваючы іх уручную ў тоўстым сшытку. Калі запоўніўся ён даверху, я занатоўваў гэтыя «матылькі» на асобных лістах паперы, якія ўпіхваў паміж старонкі тоўстага сшытка. Гэты летапісны запал не пакідаў мяне да апошняга дня працы ў рэдакцыі. Я з’ехаў з Беластока ў іншы горад. Затым у іншую краіну. Сшытак дзесьці прапаў і без следу зніклі весткі пра дырэктара заапарка і сланіху Альдону. Я пытаўся пра сшытак у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF