Ніва № 01 (3217), 07 студзеня 2018 г.

Надзеі і падзеі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Новы год — новыя надзеі і прагнозы. Новы год — новыя падзеі і слёзы. Слёзы ад таго, што тыя надзеі і чаканні не збудуцца. Часам, аднак, здараюцца і слёзы радасці. Калі, прыкладам, нешта прыемнае адбудзецца ў вашай сям’і, ці пераможа ваша любімая каманда, ці ваша краіна вызначыцца нечым пазітыўным на міжнароднай арэне. Урэшце, тады, калі ўдасца выбрацца ў цікавую вандроўку, пабываць на прыродзе, сустрэцца са старымі сябрамі і выпіць разам пляшку добрага віскі з добрай закускай і настальгічнымі ўспамінамі. З гадамі гэтых сяброў становіцца ўсё менш — адны адыходзяць у іншы, будзем спадзявацца, лепшы свет, іншыя расцярушваюцца і губляюцца праз час і аддаленасць у прасторы, трэція з розных прычын проста перастаюць быць сябрамі. З гадамі становіцца і менш наіўнасці і веры ў чалавецтва. А страта веры ў чалавецтва — гэта, канешне, моцны ўдар па псіхіцы чалавека. З гадамі, аднак, належыць пасталець і зразумець, што чалавецтва з ростам тэхнічнага прагрэсу лепшым не становіцца. Што міру на планеце, татальнага дабрабыту і глабальнага шчасця ніколі не дасягнуць. Што ніхто не дапаможа нам, акрамя нас саміх. А звычайнае чалавечае шчасце складаецца з маленькіх радасцей, праяў дабрыні, салідарнасці, падтрымкі.

Адышоўшы 2017 год не быў катастрафічным у палітычным плане. Гарачая трэцяя сусветная вайна, дзякуй Богу, не пачалася. Хоць яе пагроза рэальна вісела, ды і вісіць у паветры. Адзін пачварны паўночнакарэйскі рэжым чаго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF