Ніва № 01 (3217), 07 студзеня 2018 г.

Каб царква не была пустая

Уля ШУБЗДА

Магло б здавацца, што невялікі Ячанскі прыход, які з аднаго боку адцінае рака Бобра, з другога — польскабеларуская мяжа, расплываецца на фоне тых бліжэйшых і зручнейшых для наведвання. Аднак як мінулы год, так і надыходзячы даказваюць, што клопат і памяць пра незвычайную гісторыю паўстання прыхода, мацнейшыя за дэмаграфічныя праблемы ці нязручную лакалізацыю. Жыхары не хаваюць гонару з аднаўлення купалаў царквы, таму што царква гаворыць таксама пра іх. Клапоцяцца не толькі, каб была рамантаваная, але таксама... жывая.

Наша царква гарэла спакойна. Як свечка

У 1985 года на Кузьмы і Дзям’яна пачала гарэць царква ў Ячне. Было ціха і бязветрана. Спакойна настолькі, што ніхто з жыхароў хатак, якія стаяць некалькі метраў ад царквы, нічога не падазраваў, не пачуў.

— Яшчэ ўладыка даехаў у Саколку ад нас і ўжо яму сказалі, што гарыць царква, — успамінае Зоя Беламызы.

— Пасля поўдня, а чацвёртай гадзіне пачала гарэць, — дадаў Зоін муж, Мікалай.

Святой памяці айцец Рыгор Сасна ў сваёй кніжцы «Święte miejsca i cudowne ikony» пісаў, што першыя звесткі пра Ячанскую царкву паходзяць з ХVI стагоддзя: «W czasie pomiary włócznej za panowania królowej Bony wymieniono Jaczno z cerkwią (1540 r. wspomniany pop zasidrański)».

Да старой драўлянай царквы людзі былі вельмі прывязаныя. Тым больш, што паводле мясцовых, сама Божая Маці выбрала гэтае месца. (пісалі аб гэтым: Ячна патрабуе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF