Ніва № 53 (3216), 31 снежня 2017 г.

Каму ехаць?

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Калі нейкіх дваццаць гадоў таму ў выніку дэмаграфічных працэсаў быў спынены рух цягнікоў на лініі паміж Бельскам і Гайнаўкай, здавалася, што чыгуначны рух на гэтым адрэзку кане ў Лету. Вёскі, асноўныя пастаўшчыкі пасажыраў, сталі абязлюджвацца, частка вясковага насельніцтва абзавялася ўласным транспартам. Чыгуначнае палатно паволі зарастала ўсялякай расліннасцю, стаў там фармавацца спецыфічны біятоп, выраслі не толькі густыя кусты, але і дзенідзе дрэвы. На прыпынку Арлянка вырас цалкам ураджайны яблыневы садок. І здавалася, што на чыгуначным палатне ўцарылася прырода, што чалавек туды ўжо не будзе ўмешвацца, што вырасце там свайго роду адмысловы прыродны рэзерват.

Жыццё без нечаканасцей пэўна было б нуднаватае, але ж нечаканасці, гэта такія спецыі, якія быццам соль ці перац у кулінарыі прыдаюць нашаму зямному бытаванню апетытную смакату. І такой нечаканасцю была, прынамсі мне, вестка пра абнаўленне чыгуначных ліній вакол Бельска. Адрэзак з Беластока ў Чаромху быў мадэрнізаваны як частка большага праекта Усходняй чыгуначнай магістралі, якая мае злучыць Ольштын, Беласток, Люблін, Кельцы і Жэшаў; гэты праект крыху нагадвае веласіпедны шлях GreenVelo па той жа тэрыторыі... Адрэзак між Леўкамі і Гайнаўкай пад гэтую схему не падыходзіў, але ж пасля завяршэння мадэрнізацыі лініі між Бельскам і Чаромхай паявіліся сімптомы скорай мадэрнізацыі згаданага адрэзка ў напрамку Белавежскай пушчы, які, па сутнасці, быў пракладзены (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF