Ніва № 53 (3216), 31 снежня 2017 г.

Горад з атрафіяй тканкі

Мацей РАЦІНЕЎСКІ

Хацелася б думаць, што ў Бельску-Падляшскім тэма даўніх жыхароў горада, мабыць, не да канца забытая, паколькі ў сакавіку бягучага года адбыліся ў горадзе І Дні габрэйскай культуры, на пачатку лістапада на вуліцы Казімяжоўскай (у даваенны перыяд — цэнтры габрэйскага жыцця) сімвалічна адкрылі Пляц памяці бельскіх габрэяў, пазней у блізкай бібліятэцы даследчыкі чыталі даклады, з прэзентацыяй жанравых сцэнак з жыцця яўрэяў выступіла бельская моладзь, можна было пакаштаваць габрэйскіх кулінарыяў. Ва ўзгаданых мерапрыемствах прысутнічала многа школьнікаў, якія прыйшлі туды са сваімі настаўнікамі. Бяльшчане атрымалі яшчэ адзін шанц, каб звярнуць увагу на мінулае свайго горада — пад канец лістапада дзённае святло ўбачыла польскамоўнае выданне «Кнігі памяці габрэяў Бельска-Падляшскага», узбагачанае новымі даследчыцкімі матэрыяламі. Затым 11 снежня ў Гарадской публічнай бібліятэцы надышоў час і на прэзентацыю новага выдання, якое апісвае гісторыю горада, яго габрэйскіх жыхароў. Тут аднак моладзі было ўжо толькі пару асоб.

Задума выдання ўспамінаў пра Бельск-Падляшскі вачыма яго габрэйскіх жыхароў нарадзілася ўжо ў 60я гады ХХ стагоддзя. Ініцыятарамі былі асяроддзі бельскіх габрэйскіх таварыстваў, пражываючыя ў Ізраілі ды ў Злучаных Штатах Амерыкі. «Кнігу памяці габрэяў Бельска-Падляшскага» ў першапачатковай, арыгінальнай версіі выдалі ў 1975 годзе ў ТэльАвіве. Самую важную ролю ў выданні публікацыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF