Ніва № 53 (3216), 31 снежня 2017 г.

У свеце непрафесійнага мастацтва

Аляксей МАРОЗ

Падвядзенне вынікаў і адкрыццё конкурснай выставы ХХIV Агляду непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі адбылося 8 снежня ў галерэі Гайнаўскага дома культуры. У аглядзе прыняла ўдзел 31 асоба — жывапісцы, разьбяры і творцы іншых галін мастацтва. Усе яны прад’явілі на конкурс 124 працы. Непрафесійным мастакам вельмі важнае, каб перадаць на сваіх работах уласныя думкі і эмоцыі, але не менш важным з’яўляецца іх варштат працы. На ўсё гэта звярнула ўвагу камісія, якая на конкурсную выставу вылучыла 86 прац 30 аўтараў. Падчас адкрыцця выставы дырэктар Гайнаўскага дома культуры Расціслаў Кунцэвіч і прадстаўнік конкурснай камісіі Іаанна Кярсноўская адзначылі, што мастацкія работы былі падрыхтаваныя на агляд з вялікай стараннасцю. Частка аўтараў жывапісу, рысунка і разьбы выконвае свае работы на высокім мастацкім узроўні, аб чым можна было пераканацца на выставе. Непрафесійныя творцы паказалі акружаючы іх свет так, як яго бачаць і разумеюць. Цікавыя матывы прадставілі на сваіх работах на добрым тэхнічным узроўні асобы з абмежаваннямі, якія перш за ўсё паказваюць свой багаты ўнутраны свет. На конкурснай выставе знаходзяцца працы з краявідамі і матывамі Белавежскай пушчы, нацюрмортам, партрэтамі, кветкамі і, канешне, з абстрактнымі матывамі. Скульптура на выставе тычыцца перш за ўсё постацей і жывёлы, але прэзентуецца таксама абстрактная разьба прызнанага скульптара Славаміра Смыка з Кляшчэляў.

На падвядзенне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF