Ніва № 53 (3216), 31 снежня 2017 г.

З марамі і эмоцыямі ў Новы год!

Яўген ВАПА

Хочам верыць ці не верыць, але завяршэнне кожнага года прыносіць нам саўдзельніцтва толькі ў адным — ва ўпэўненасці ў зямным прамінанні. І ўсе ўзаемныя жыццярадасныя пажаданні наконт светлай будучыні сваёй магічнасцю і магнетызмам асабліва вабяць маладзёнаў, якім марыцца як мага хутчэй стаць дарослымі і поўнымі жменямі зрываць і каштаваць забароненыя дагэтуль спакуслівыя плады з дрэва пазнання дабра і зла. Са свайго вясковага дзяцінства памятаю як з гадамі фарміраваліся, мяняліся, здзяйсняліся, або і не, юнацкія мары. І так пэўна ад спрадвеку было і бывае, што ў кожнага дзяцінства зусім іншае разуменне і ўяўленне недасяжнай у дадзены момант даросласці. Так як у кожнай эпохі ёсць свая адметнасць і стыль. Ну, аднак, як здаецца на працягу тысячагоддзяў чалавечага існавання пэўныя справы маюць сваю трывалую заканамернасць. І, як гаворыцца на побытавым узроўні, справа кранае ўсіх, ад малога да старога. Зразумела, што гаворка ідзе пра эмоцыі, нашы пачуцці. У выпадку хлапчукоўскаюнацкай мітусні і яе ваярскай натуры, назіранне і ўгляданне за дзявочым племенем не лічылася ў вачах аднагодкаў справай годнасці малалетніх мужчын. Затое ўмеласць дапячы і надакучыць сваім сёстрам ці аднакласніцам у сваёй кампаніі прыносіла не абыякі гонар. Менавіта ў кампаніі трэба было быць бескампрамісным і бязлітасным у словах і дзеяннях супраць прыгожага полу гэтага свету. А калі давялося быць з дзяўчатамі ў больш прыватных умовах, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF