Ніва № 53 (3216), 31 снежня 2017 г.

У імя саперніцтва

Міраслаў ГРЫКА

Схільнасць да саперніцтва праяўляюць усе жывыя арганізмы на Зямлі. Сутнасць яго складаецца ў тым, каб выжыць. Не свабодны ад яго таксама род чалавечы. Чалавек не моцна адрозніваецца ў гэтых адносінах ад лішайнікаў, дубоў, матылькоў або пацукоў. Аднак іншая рэч канкураваць у рамках сваіх уласных відаў за трапечучую какетліва самачку або сакавіты капусны ліст, а іншая, калі гаворка пра міжвідавую канкурэнцыю. Тут няма літасці! Тут канкурэнцыя няўмольная. І ні ў якім разе за прывялы лісток ці пакамечаную самку. Гэта спрэчка за відавыя прынцыпы, патрабуючыя абсалютнага выканання. Гэта робіцца само па сабе — праз падпоўзванне, падкусванне, высмоктванне, выпіхванне, выштурхванне. Каб зжэрці, рассячы, выпаліць, расчавіць!..

Любое спаборніцтва можа асуджацца, кажа мой добры сябар з тых дзён, калі я жыў у Варшаве. Яго словы не адмаўляюць дзеянняў. Калі ўжо дапускаецца думка пра якуюнебудзь канкурэнцыю, дык толькі з самім сабой. Не для чалавечага прызнання, не для славы. Для сябе. Ён жыве сабе адзін у старой камяніцы на Жалібожы, у двух кроках ад блізнюка — па супадзенні — дома на знакамітай вуліцы Навагродзкай. Калі «Навагродзкая» цяпер з’яўляецца сінонімам нястрымнага чалавечага славалюбства, якое з’яўляецца адзіным выхадам у змаганні за ўладу, за ідэалагічныя рацыі, за здабыткі калектыўнай памяці, дык дом майго сябра — абсалютнае адмаўленне гэтага. Ён як аазіс адлюстравання стану чалавека, пагружанага ў цемры Космасу. «З (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF