Ніва № 53 (3216), 31 снежня 2017 г.

Святочныя віншаванні

Віктар САЗОНАЎ

Часамі, як сядаю пісаць чарговы фельетон, задумваюся, пра што б я сёння пісаў, калі б найноўшая гісторыя Беларусі, сведкамі якой прыйшлося стаць майму пакаленню, склалася крыху паіншаму. Каб, прыкладам, напачатку дзевяностых гадоў перамаглі нацыянальныя беларускія сілы. І каб менавіта тагачасныя „Адраджэнцы”, як мы тады самі сябе называлі і так называлі нас нашы непрыяцелі, пачалі будаваць будучыню сваёй краіны, надзеленыя на тое ўсёй паўнатой улады.

Напэўна было б багата падстаў і для іх крытыкі. Напэўна месцамі тая крытыка была б бескампраміснай і бязлітаснай. І можа быць і гэткае ж пытанне як і зараз, пра што б я пісаў, калі б да ўлады прыйшлі тыя сілы, якія насамрэч прыйшлі і рэальна кіруюць намі сёння, таксама запаўзала б мне ў свядомасць. І папраўдзе гаворачы, наўрад ці я змог бы адгадаць і палову тых тэм, якія прыходзіцца падымаць цяпер.

Ну, як у той паралельнай рэальнасці можна было б здагадацца, што сама ўлада незалежнай дзяржавы можа зневажаць мову тытульнай нацыі, да якой, дарэчы, тойсёй з гэтай улады і сам належыць. А зараз ой колькі напісана пра гэта! Каб сабраць гэтыя матэрыялы ў адно, то прыйшлося б выдаць іх вялікім шматтомнікам пад назвай, якая б абавязкова ўтрымлівала словы кшталту „генацыд”, „ганьба” і „свядомае знішчэнне”. Менавіта свядомае. І каб прыйсці да такой высновы, трэба было рэальна і актыўна паўдзельнічаць у складанні таго шматтомніка, бо толькі багаты досвед у гэтай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF