Ніва № 53 (3216), 31 снежня 2017 г.

Падтрымаць творчы патэнцыял жанчын!

Ганна КАНДРАЦЮК

З Барысам Пятровічам — старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў, рэдактарам часопіса «Дзеяслоў», знакамітым празаікам гутарыць Ганна Кандрацюк.

Ганна Кандрацюк: — Ці Нобельская літаратурная прэмія для Святланы Алексіевіч выклікала ў Беларусі цікавасць да літаратуры? Нешта зрушылася, памянялася ў сферы літаратуры?

Барыс Пятровіч: — Для нашых улад нічога не памянялася. Як не выдаваліся, так і не выдаюцца кнігі Алексіевіч, ні на беларускай, ні на расейскай мовах. Яны прынялі такое становішча, што нібыта нічога не здарылася. Хаця мы ведаем, што больш за 50 краін свету адгукнуліся на гэтую падзею. Пераклады кніг Алексіевіч выйшлі далёка, па ўсіх кантынентах — і ў Аўстраліі, і ў Кітаі. Яна таксама ездзіла з прэзентацыяй у Японію.

На Беларусі сумна вядомая падзея, калі Алексіевіч не пусцілі сустрэцца з чытачамі на Гомельшчыне. Ёй не дазволілі выступаць не толькі ў абласной бібліятэцы, але не дазволілі сустрэцца на яе радзіме, у мясцовасці, дзе яна скончыла школу. Там толькі сабралі яе аднакласнікаў і выпускнікоў, а з простымі людзьмі, жыхарамі гэтай вёскі забаранілі сустракацца.

ГК: — Нешта незразумелае! А вось хачу спытаць пра такое. У свеце ўсё часцей літаратурай займаюцца жанчыны. Ці з’ява фемінізацыі назіраецца таксама ў «Дзеяслове»?

БП: — Мы ўжо даўно гаворым пра тое, што заўважаецца такая тэндэнцыя — на пачатку ў літаратуру ідзе больш жанчын, да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF