Ніва № 52 (3215), 24 снежня 2017 г.

Галоўная тут вада

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Лявонам ХЛЯБІЧАМ, загадчыкам вадасховішча „Семяноўка”.

— У „Ніве” ў канцы 1974 года было інтэрв’ю з Уладзімірам Каладзеюком, тады дырэктарам Ваяводскай управы воднай гаспадаркай і меліярацыямі, які сказаў: „Праект прадбачвае меліярацыю каля 31 тысячы гектараў лугоў і забалочаных зямель у далінах верхняга цячэння рэк Нарвы і Супраслі. На абедзвюх рэках будзе ўзведзена каля 40 значных гідратэхнічных будоўляў: плацін, водных парогаў, станцый помпаў для арашэння і г.д. Паўстане таксама вадасховішча Семяноўка. Яно зойме даліну ракі Нарвы паміж вёскамі Бандары, Рыбакі, Боўтрыкі, Бахуры, Буды, Цісоўка, Баб’я Гара, Семяноўка, Лука. Яго паверхня складзе каля 3 тысяч гектараў, а змесціцца ў ім каля 80 мільёнаў кубічных метраў вады. Яна будзе накіравана, папершае, на арашэнне 31 тысячы гектараў гэтых меліяраваных лугоў і зямель з сельскагаспадарчым камбінатам Візна ўключна, падругое, частка яе спецыяльным каналам пойдзе ў раку Супрасль, учыніць яе больш багатай вадою, гэтым самым створыцца для горада Беластока вялікі запас пітнай вады, які спатрэбіцца ўжо ў 8090тых гадах...”. Гэтыя планы не ў поўні выкананы, бо плаціна пабудавана, але канал у Супрасль не выкапаны. Што сталася, што план не быў даведзены да канца?

— Калі апрацоўваліся планы, тады выказваліся патрэбы вады, якое Беластоцкае ваяводства патрабавала, было гэта 240260 млн. кубаметраў у год. Гаспадарка ў той час уступала на новы ўзровень, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF