Ніва № 52 (3215), 24 снежня 2017 г.

Бацькаўшчына Ізыдара колеру зямлі

Уля ШУБЗДА

Культурнаэтнічная тоеснасць зямель распаложаных паміж рэкамі Нёман, Бобра, Нарва і Свіслач — гэта тэрыторыя, лёсы і людзі, якіх найчасцей апісваю на старонках «Нівы». Гэтая краіна, якую поўнасцю акрэслівае яе гістарычная назва, Чорная Русь, нягледзячы на сваё вялікае багацце і гістарычную спадчыну, у штодзённай свядомасці не існуе. Гэтае ж самае можна сказаць пра яе жыхароў. Тым часам, каб зразумець чарнарускую натуру, трэба спачатку зразумець гістарычны кантэкст, а перш за ўсё яе своеасаблівасць. Чарнарус звычайна ўспрымаецца як горшы прадстаўнік іншых, большых супольнасцей. Яго краіну разарвала арбітральна праведзеная ў 1945 годзе польскасавецкая мяжа. Ад пачатку ХХ стагоддзя Чорная Русь знаходзіцца на тэрыторыі трох дзяржаў: Рэчы Паспалітай Польшчы, Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі.

Тыя ж самыя чарнарусы па адным баку мяжы сталі быць замала польскія, становячыся беларускай меншасцю, а па другім баку — замала савецкія, становячыся польскай меншасцю. Тым не менш беларусы Падляшша, якія ў большасці з’яўляюцца праваслаўнымі па веравызнанні, нягледзячы на значны ўклад беларусаў католікаў у нацыянальны рух, не прызнаюць іх да канца за «сваіх».

У Польшчы часта гаворыцца нават пра «беларускаправаслаўную меншасць». З іншага боку таксама ў сваім Касцёле чарнарусы не могуць разлічваць на падтрымку для сваёй супольнасці, якая для палякаў з’яўляецца натуральнай. Рымакаталіцкі касцёл на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF