Ніва № 52 (3215), 24 снежня 2017 г.

Гісторыя беларусаў Падляшша ў Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы і Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы арганізавалі дзве прамоцыі кнігі «Гісторыя беларусаў Падляшша», выдадзенай Беларускім гістарычным таварыствам. Яго старшыня, навуковы працаўнік Універсітэта ў Беластоку прафесар Алег Латышонак падчас абедзвюх сустрэч распавядаў пра змест выдання аб нашай гісторыі.

Прафесар Алег Латышонак 20 лістапада спаткаўся з вучнямі Гайнаўскага белліцэя ў школьнай чытальні, а сустрэча з гайнавянамі ў рамках праекта «Кірыліцай пісанае» адбылася 30 лістапада ў кіназале Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы. У белмузеі з уводным словам выступіў настаўнік беларускай мовы Гайнаўскага белліцэя Ян Карчэўскі. На спатканне прыйшлі асобы, якія цікавяцца гісторыяй, адукацыяй і культурным жыццём беларусаў прыпушчанскага рэгіёна, у прынцыпе ўдзельнікі беларускіх мерапрыемстваў арганізаваных у Гайнаўцы. Кніга «Гісторыя беларусаў Падляшша» — калектыўная праца. Аўтарамі паасобных раздзелаў з’яўляюцца Пётр Хомік, Лена Глагоўская, Славамір Іванюк, Алег Латышонак, Яўген Мірановіч, Збігнеў Місюк і Генадзь Семянчук. Выданне выйшла ў пачатку гэтага года, але яе прамоцыя па за Беластокам адбылася раней толькі ў Орлі. Выказванні прафесара Алега Латышонка сабраныя выслухалі з вялікай зацікаўленасцю. Удзельнікі сустрэчы заўважылі, што жыццё беларусаў Падляшша не апісвалася дагэтуль так (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF