Ніва № 52 (3215), 24 снежня 2017 г.

Святкуйма разам 25 Сакавіка

Яўген ВАПА

Паважаныя чытачы «Нівы»! Наша рэдакцыя ўжо звыш шэсцьдзясят гадоў спадарожнічае не толькі беларускаму жыццю ў Польшчы, але і беларускасці раскінутай па ўсім свеце. Там, дзе ёсць адчуванне нашага роднага, беларускі тыднёвік з Беластока заўсёды хацеў пабываць, або апісаць падзеі пяром сваіх карэспандэнтаў. Калі гартаю падшыўкі газеты канца пяцідзясятыхшасцідзясятых гадоў мінулага стагоддзя і памятаю пра выдавецкі цыкл, які цягнуўся некалькі тыдняў, яшчэ больш усведамляю сабе аграмаднае запатрабаванне на пісанае слова на роднай мове. Слова было важнае ўсім праслойкам тадышняга нашага грамадства: селяніну, рабочаму, інтэлігенту. З «Нівай» беларусы ў Польшчы зразумелі, што яны — не толькі жменька пакінутых і адрэзаных жалезнай заслонай абарыгенаў. Яны былі ў змозе пасвойму глядзець на свет і апісаць яго не толькі ў публіцыстычным жанры, але і навуковым ды літаратурным. Той менавіта феномен самаадукацыі і спазнавання старонак беларускай гісторыі і літаратуры выконваў, найкарацей кажучы, функцыю народнага ўніверсітэта. Дасканала ведаю, што былі тады забароненыя тэмы і цэнзарскія нажніцы. Але такое было ва ўсёй тадышняй прэсе — польскай і іншых нацыянальных меншасцей. На іх фоне колькасць і якасць апублікаваных журналісцкіх матэрыялаў, памінаючы тэксты прысвечаныя тадышняму палітычнаму жыццю, не з’яўляецца прычынай да сораму, толькі радасці ад абнародавання скрываных і замоўчваных тэм з беларускай даўніны. Хачу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF