Ніва № 52 (3215), 24 снежня 2017 г.

Фальшывыя ахвяры

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На фоне карэйскага крызісу, допінгавых алімпійскіх скандалаў, абвастрэння ізраільскапалесцінскай сітуацыі і чарговага вылучэння Уладзіміра Пуціна на пажыццёвае цараванне ў Расеі чырвонай ніткай у сусветных навінах апошнімі месяцамі цягнецца тэма сексуальных дамагальніцтваў. Тэма далікатная, тэма вострая, тэма для многіх цьмяная. І тэма, у значнай ступені, прабачце, высмактаная з пальца. Хваля гэтых скандалаў, ці псеўдаскандалаў ідзе са Злучаных Штатаў Амерыкі, характэрная для Еўропы і пакуль не асабліва актуальная для нашага ўсходнееўрапейскага, у значнай ступені патрыярхальнага і кансерватыўнага грамадства. Але рана ці позна хваля дакоціцца і да нас.

Пытанне сексуальных дамагальніцтваў у тым выглядзе, як яно раскручана зараз — гэта найперш тэхналогія так званага чорнага піяру. Пачаць можна было з праўдзівай, ці праўдападобнай гісторыі, як здарылася з гэтым кінапрадзюсарам з галівудскай „даліны распусты” Харві Вайнштэйнам. Пробны шарык патрапіў у цэль абсалютна, далей можна было брацца за маральнае знішчэнне журналістаў, бізнесоўцаў і ўрэшце палітыкаў. Цяпер дастаткова якой заўгодна жанчыне заявіць пра прыставанні да яе з боку некага, нават гадоў дваццаць таму, і ўзыходная ці ўжо паспяховая кар’ера гэтага мужчыны будзе скончана. Парушана нават свяцейшае са святых, выбіты кутні камень заходняй дэмакратыі — прынцып прэзумпцыі невінаватасці. Ні суда, ні следства — могуць узяць і звольніць з працы толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF