Ніва № 52 (3215), 24 снежня 2017 г.

Мы яшчэ не выдыхаліся!

Ганна КАНДРАЦЮК

— Дваццаць гадоў «Бязмежжа», гэта малы юбілей. Аднак калі глядзець на тое, што адбылося за гэты час у літаратуры беларусаў Падляшша, гэта вялікая, неверагодная справа. Нягледзячы на жахлівы працэс асіміляцыі, мы ўсё жыццяздольныя ў літаратурным сэнсе. А галоўнае, мы не пастарэлі! — заявіў Яўген Вапа, арганізатар і душа «Бязмежжа».

У доказ сказанага прамовілі падляшскія прэзентацыі. Ніколі раней не прагучала столькі новых і спелых літаратурных выступленняў. Андрэй Сцепанюк падрыхтаваў новую нізку вершаў, якія літаральна пасадзілі ў крэсла слухачоў. У іх сугучнасць беларускага лёсу і краявіду, а таксама ашчаднасць слова і аўтарская спеласць. Яшчэ большага смаку нарабіў Міхась Андрасюк, які зачытаў фрагменты «Лавачкі», якая друкаваліся ў «Ніве». На кніжку Андрасюка, якой выхад прымеркаваны да 2018 года, чакаюць чытачы па абодвух баках мяжы. Ацэнку таленту гэтага творцы выказаў прафесар Алег Латышонак:

— Летам, калі я ехаў у падарожжа, я заўсёды вазіў з сабой мініяцюры Міхася Андрасюка, каб іх перачытваць у дарозе.

Беларускі космас і пошум старога лесу зафіксавала ў сваіх навейшых паэтычных тамах «Радаслоў» і «Спеў Дрэў» Міра Лукша. Якраз на «Бязмежжы» праходзіла першая, афіцыйная прэзентацыя зборніка «Спеў Дрэў». Паколькі ўвагу сучаснага чытача прыкоўваюць найперш малюнкі мастака Міраслава Здрайкоўскага, настолькі аўтарскія чытанні поўнасцю павярнулі ў бок метафізічнага пераказу твораў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF