Ніва № 51 (3214), 17 снежня 2017 г.

Марыкашмары

Іаанна ЧАБАН

— Сядзіш як дурны сам у хаце, — наракае Васька

Слухаю і не веру. Няўжо яму ў сваёй хаце кепска. Тут нарадзіўся і тут памрэ ў гэтым апусцелым канцы свету альбо, як хто хоча, жопе свету. Цэлых семдзесят пяць гадоў праследуе Ваську невыноснае адзіноцтва. Рана, яшчэ ваенным часам, страціў бацьку. Маці да самай смерці бедавала з двума сынамі. З дзяцінства не помніць нічога за выключэннем працы. Праўду кажучы, вайна адабрала яму бацьку, а праца — маму. Маці ніколі не апавядала яму казак перад сном, увогуле нічога яму не сказала. З дзяцьмі пагуляць таксама не адпускала. Грошай часам нават на запалкі не хапала і, каб натапіць печку, Ваську пасылалі да суседзяў за недапалкамі. Голад прыціскаў страшэнны. Галоўнай забавай Ваські, калі выганяў вясковае быдла на пашу, было распазнаванне пахаў варанай ежы. Зза гэтага бедавання нават радня ад іх адраклася. Святы не адрозніваліся ад будняў, тая ж цішыня, той жа пусты страўнік. Адным словам, узрастаў у забыцці не толькі людзьмі, але і самім Богам. Хочацца верыць, што юнацтва было крыху весялейшым. Можа дзяўчаты яго любілі, не быў жа такім астатнім. Працавіты, не курыў, не піў. Нават цяпер у сваіх семдзесят пяць гадоў выглядае дастаткова цікава. Можа буяніў з імі на жоўценькім, пясчаным беражку роднай рэчкі, альбо недзе на ажынах у сваіх месцах. Але ж ніколі не рашыўся на сур’ёзны крок, ніводнай не выбраў. Так і сядзіць сам у хатцы, чакаючы нечага. Затрымаў час. У доўгім і вузкім пакойчыку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF