Ніва № 51 (3214), 17 снежня 2017 г.

Ад беларускай граматыкі да палітыкі — Браніслаў Тарашкевіч у гістарычнай памяці (ч.IIІ)

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

Аляксандра Бергман увяла Б. Тарашкевіча перад усім у беларускую гістарычную свядомасць у Польшчы. З чытачамі «Нівы» дзялілася яна сваімі знаходкамі і думкамі. Б. Тарашкевіч, як правадыр БСР Грамады, якая ў палавіне 20х гадоў карысталася вялікай папулярнасцю на Беласточчыне, ставаў таксама блізкім нашчадкам былых грамадоўцаў. Таму з нагоды чарговых круглых угодкаў з дня нараджэння паяўляліся пра яго артыкулы ў «Ніве» і ў «Беларускіх календарах».

Зацікаўленасць А. Бергман Б. Тарашкевічам мела яшчэ і звычайнае людское, эмацыйнае вымярэнне. Калі ў 1989 г. у Маскве памерла другая жонка Б. Тарашкевіча Ніна Аляксандраўна, А. Бергман напісала пра яе ў «Ніву»: «Яе супольнае жыццё з Браніславам Тарашкевічам не працягвалася доўга — ад 1934 года да мая 1937 г., калі Браніслава Тарашкевіча і Ніну Аляксандраўну арыштавалі ў іх маскоўскай кватэры. Якія ж былі гэта гады! Мала сказаць: цяжкія. Усё, аб чым марыў Тарашкевіч, калі ў польскай турэмнай камеры, у 1933 г., даведаўся, што будзе абменены ў СССР, — усё знявечылася. Марыў аб працы ў Беларусі і для Беларусі — а мусіў жыць у Маскве, працаваць у Міжнародным аграрным інстытуце — ён, адзін з найбольшых беларускіх філолагаў, член Акадэміі Навук БССР. Марыў аб сустрэчы з сябрамі, таварышамі па барацьбе, а толькі пасля прыбыцця ў Маскву даведаўся, што ўсе дзеячы «Грамады» і «Змагання» — арыштаваны і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF