Ніва № 51 (3214), 17 снежня 2017 г.

Праца пры намагільніках

Міхал МІНЦЭВІЧ

Можна сказаць, што ў жыцці, не толькі на гэтым свеце, мяняецца ўсё. Для прыкладу, свой выгляд мяняюць таксама могілкі. Людзі кіруюцца модай або нават практычнай выгадай. Інвестуюць у намагільныя помнікі тыя, хто можа сабе на такое дазволіць. Не заказваюць ужо тэрацавых намагільнікаў, а выбіраюць розныя каменныя. Прафесія каменячоса па тэраца занікае.

Размова з Міраславам Васілеўскім, 1967 года нараджэння, з Орлі, які разам з бацькам Уладзімірам цягам чвэрці стагоддзя вырабляў намагільнікі з грысу (са шчэбеневамастычнага асфальтабетону).

— Каменячос гэта спецыфічная прафесія. Як у Вас гэта пачалося?

— Пачаткі былі такія, што мы каля 1990 года зусім не ўяўлялі гэтай працы. Аднак бацька, усебакова здольны майстар на ўсе рукі, працаваў на будоўлях і сам вырабляў шмат рэчаў.

Прыйшла да нас Сенька Тхарэўская, якая працавала ў гарбара Стэца ў Орлі. І пытае, дзе можна зрабіць намагільнік для яе памерлага мужа. Мая мама Аля, нядоўга думаючы, сказала, што можа яго зрабіць наш бацька, — смяецца размоўца. А бацька не меў пра гэта ўяўлення. Вярнуўся з працы ў кафлярні і здзівіўся. Але падумаўпадумаў, збіў форму. Залілі асфальтабетон. Не было ў нас машын для шліфавання і рабілі гэта ўручную — каменем, асёлкай і вадою. Бацька, калі стаўляў наш вялікі дом, усе падаконнікі і абіўку лесвіц шліфаваў уручную. Пасля змайстраваў самаробную машыну для шліфавання, нават шмат часу добра спраўлялася, асабліва ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF