Ніва № 51 (3214), 17 снежня 2017 г.

ХІІІ Мастацкія сустрэчы школьнікаў

Аляксей МАРОЗ

Падчас ХІІІ Мастацкіх сустрэч школьнікаў, якія 26 лістапада ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы арганізавалі Аб’яднанне «Наша школа», якое дзейнічае пры Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы і Гайнаўскі белмузей, займальна запрэзентаваліся дашкольнікі, вучні гайнаўскіх падставовых школ, гімназій і белліцэя. Акцёры, спевакі і танцоры, разам каля ста навучэнцаў беларускай мовы, цікава паказалі свае ўмеласці перад шматлікай публікай. Паглядзець прэзентацыі пабеларуску прыбылі ў кіназалу белмузея бацькі дзетак, бабулі і дзядулі, іншыя сямейнікі і староннія гайнавяне, якім цікавы былі выступы з беларускім словам і танцамі.

Падчас трынаццатага выпуску сустрэч выступленні са сцэнкамі перапляталіся са спевам беларускіх песень, прэзентацыяй народных танцаў і дэкламацыяй. На беларускае мерапрыемства прыбылі гайнаўскі бургамістр Ежы Сірак, дырэктар Гайнаўскага белмузея Тамаш Ціханюк, намеснік дырэктара белліцэя і белгімназіі Ніна Лукасік, дырэктар пачатковых школ — № 4 Бажэна Маркевіч і № 3 Галіна Пустэльнік, настаўнікі беларускай мовы і іншых прадметаў школ Гайнаўкі і Белавежы. Мастацкія сустрэчы школьнікаў арганізуюцца ў рамках праекта «Прыгранічны этнічны альянс», які фінансуецца ўладамі горада Гайнаўка. Сустрэчы вёў іх галоўны арганізатар, настаўнік беларускай мовы ў белліцэі Янка Карчэўскі, старшыня Аб’яднання «Наша школа», якое дзейнічае пры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF