Ніва № 51 (3214), 17 снежня 2017 г.

Ёсць такі дзень

Яўген ВАПА

Ёсць чацвёртая пад раніцу — словы проста быццам з песні майго любімага Леанарда Коэна. Падымаюся з ложка ў задворках Белавежскай пушчы. Падаюся на шпацыр, паколькі хачу проста паспакайнець ад эмоцый, якія цягнуцца за мною апошнімі гадзінамі і днямі. Неяк так дзіўна пачынаю сябе адчуваць, бо што раз больш думаю пра імгненнасць свайго зямнога прамінання. Гляджу на дрэвы, якім больш за маіх пяцьдзясят з лішнім, а якія яшчэ будуць расці ўверх і ўшыркі. Толькі злыя ветры могуць вывернуць спакой пушчанскай годнасці. Гляджу і задумваюся над ціхіміціхімі словамі, якія патрапілі ў літаратурную прастору. Іду па дарозе, якая выношвае на сабе жывёльную і чалавечую мітусню. Быццам зімовая пара, а тут з раніцы цёпла — адчуваецца восеньскі пах паветра. Неяк аўтаматычна пачынаю думаць, што яшчэ могуць расці грыбы — зялёнкі.

Кожнаму марыцца сваё. У кожнага свая літаратура. Задумваюся над нашым падляшскім кусочкам свету, у якім можа сцішана адысці ў забыццё беларускае слова. Слова на дарозе, быццам стральцоўскае сена на асфальце. Як гэты свет будзе выглядаць без натуральнапрыроднага беларускага гуку? Гуку размоў, сварак, хрысцін ці пахаванняў. Гуку штодзённасці, а не толькі на ўроку беларускай мовы. Можа гэта цемра досвітку прыносіць і змрочныя думкі пра наш лёс. Перад вачыма і ў галаве ўзнікаюць пытанні пра тое як быць і выжываць нашаму тыднёвіку. Ці «Ніва» ў змозе вытрываць чарговы год з так мізэрнай датацыяй? Таму, Шаноўныя Чытачы, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF