Ніва № 51 (3214), 17 снежня 2017 г.

Беларускі выбарчы таталізатар

Віктар САЗОНАЎ

У Беларусі стартанула чарговая выбарчая кампанія. Слова стартанула безумоўна тут занадта гучнае, але ж нейкі рух звязаны з выбарамі адбыўся. Камісіі створаны, акругі нарэзаны, назіральнікі, у тым ліку і я, назіраюць, пасяджэнні праходзяць, усё як у людзей. Вось толькі пераможцы яшчэ афіцыйна не аб’яўлены. Можна было б і аб’явіць. Мяркую, што ўсе яны ўжо вядомы, але ўсё павінна быць у свой час.

На мінулых выбарах у парламент гэта зрабіла незалежная прэса. І практычна без памылак. Абышліся нават без аналізу прадказанняў Настрадамуса. Сваімі сіламі адгадалі амаль усіх. Такой лёгкай загадкай было толькі тое, колькі апазіцыянераў прапусцяць у наш славуты беларускі парламент. Я лічыў, што аніводнага. А адзін з сяброў камісіі, дзе я назіраў, сказаў, што прапусцяць двух. Паспрачаліся. Я прайграў дзесяць баксаў.

Не, я не шкадую тых баксаў. Галоўнае, каб гэтыя два ад апазіцыі напрацавалі на іх. Тады не так крыўдна будзе за сам факт пройгрышу, бо пацярпеў перш за ўсё мой аўтарытэт як палітычнага аналітыка. Пацярпеў публічна і ганебна, бо прайграў я сябру камісіі, якога лічыў прызначаным і які ў выбарах не разбіраецца і нават імі не цікавіцца. І калі я яго зараз сустракаю на вуліцы, то сарамліва апускаю вочы і бубню сабе пад нос:

— Падумаеш, адгадаў! Патрабую рэваншу!!! Я і на гэтых выбарах зноў буду назіральнікам. А ён зноў будзе сябрам камісіі. Нічога не мяняецца. Поўная беларуская (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF