Ніва № 51 (3214), 17 снежня 2017 г.

Загаварылі і заспявалі

Міра ЛУКША

Завяршыўся чарговы — XX — Агульнапольскі конкурс беларускай паэзіі і прозы «Дэбют», сарганізаваны „Нівай” . Удзел у ім прыняло 44 літаратараўаматараў з усёй Польшчы. У час урачыстага мерапрыемства 10 снежня 2017 года былі зачытаны самыя лепшыя творы. Маладыя і старэйшыя аўтары з вялікім хваляваннем прынялі ўзнагароды за свае творчыя поспехі з рук старшыні Беларускага саюза ў Польшчы Яўгена Вапы і старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыса Пятровіча Сачанкі.

На працягу конкурсу (пачаўся ў 1996 годзе) прыняло ў ім удзел амаль 900 асоб. Сёлета 44 удзельнікі даслалі 45 камплектаў прац, разгляданых у дзвюх узроставых катэгорыях: І група — дзеці і моладзь пачатковых школ і гімназій і ІІ — вучні сярэдніх школ і дарослыя.

— Самы цяжкі шлях — працаваць у літаратуры, — яшчэ раз адзначыла старшыня журы, вядомая беларуская паэтэса з Бельска Надзея Артымовіч (у журы працавалі з ёю вядомыя прафесіяналы ў слове — літаратуразнавец, крытык і пісьменнік з Гродна Янка Трацяк ды выдатны польскі паэт Юры Плютовіч). — Гэта значыць настойлівая самастойная праца, быццё ў культуры, і чытанне, чытанне, чытанне! Конкурс дае шанц сканцэнтраваць свае сілы, дае магчымасць канфрантацыі. Гэта ёсць таксама і вялікая набілітацыя — сам друк твораў у „Ніве” з’яўляецца вялікай узнагародай. Чакае вас праца, чытанне, праца над сваім беларускім словам. Бесперапынная, настойлівая, бывае што і пакутная праца.

Чарговы раз (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF