Ніва № 50 (3213), 10 снежня 2017 г.

Чыгунка з гістарычным зместам

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Раней быў крыху тут пісаў пра перабудову чыгуначнай лініі паміж Беластокам і Бельскам. Тая лінія ўжо працуе, а ў чаргу для абнаўлення стаў чарговы адрэзак колішняй БерасцейскаГраеўскай чыгункі паміж Бельскам і Чаромхай. Рашыў я цяпер паглядзець як тут выглядае працэс абнаўленчых прац.

Адпраўляюся з прыпынку БеластокСтадыён. Тут зноў навізна — каля прыпынку мае канчацца размашыста будаваная Траса Непадлегласці, якая пачынаецца з Элцкай шашы. Адна ветка гэтай шашы мае павярнуць у Кляосін і далей у напрамку Лапаў. І вось гэтая ветка мае пралегчы па над чыгуначнымі пуцямі ўпрытык са згаданым прыпынкам. Ужо заліваюцца бетонныя апоры для віядука пад гэтую ветку.

А на прыпынку паказальнік напрамкаў руху цягнікоў — адзін паказвае галоўны вакзал Беластока, а ў другі бок Чаромху і Гайнаўку. Значыць абяцанае абнаўленне пуці між Бельскам і Гайнаўкай быццам набірае ранг факта...

Цягнік у нас — бо цягнецца, а ў больш паўднёвых славян гэта влак — бо, відаць, валачэцца. Цяпер, па новых рэйках, хутчэй. За акном асеннія краявіды. Пойма Нарвы каля Страблі падаецца быць вялікім люстрам, адно толькі тое люстра густа зарослае зрудзелым травастоем. За Страбляй ссечаны старыя прыдарожныя вербы, у лесе паміж Гусакамі і Райскам крыху вываратаў, якіх, мабыць, ніхто не прыбярэ. Магчыма, што ў ранейшы, людны ў вёсках час, тыя вываратні даўно ўжо абагравалі б вясковыя хаты. Але ў вясковых хатах штораз менш каму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF