Ніва № 50 (3213), 10 снежня 2017 г.

2017 год

Васіль САКОЎСКІ

Канчаецца 2017 год, няпросты год, бо простых гадоў не бывае. Няпростым ён быў у кліматычным плане і ў ва ўсіх іншых планах няпросты для нашай краіны, для нашага рэгіёна і цэлага сусвету.

У кліматычным сэнсе быў ён надта капрызным годам. Спачатку доўга трымаўся ў нас холад, потым было суха, потым мокра і вельмі мокра. Пачаў часта падаць дождж, сталі разлівацца рэкі і затапляць ніжэй паложаныя тэрыторыі і тамашнія гарады і сёлы. Часта бушавалі магутныя вятры і нішчылі ўсё на сваёй дарозе. Гінула там людское дабро і, на жаль, людзі. Ураджайнасць у гэтым годзе была даволі добрая, але частка яе загінула. Праўда, кепска ўрадзіла садавіна. Затое багаты быў высып грыбоў, хоць грыбны сезон распачаўся позна. Так было ў нас. У свеце таксама ў гэтым годзе кліматычных клопатаў было нямала. У многіх рэгіёнах былі засухі, у іншых праходзілі ліўні, выступалі з берагоў рэкі, затаплялі жылыя месцы, нішчылі дабро і людзей. Абуджаліся вулканы, бушавалі разбуральныя землетрасенні і тарнада...

Вось і задаваў чалавек сам сабе пытанні: ад чаго і чаму штораз часцей і больш напорыста бушуюць такія разбуральныя прыродныя катаклізмы?!. Можа гэта за грахі нашы. А можа натура хоча паказаць неразумным нам, хто тут сапраўдны гаспадар? Мы не шануем прыроду — і прырода не шануе нас. Тым больш, што яна можа дасканала абысціся без нас, а мы ніяк не зможам выжыць без яе...

Не лягчэй было ў 2017 годзе і ў грамадскапалітычным жыцці. Нашы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF