Ніва № 50 (3213), 10 снежня 2017 г.

Шлях экспрэсіі

Мацей РАЦІНЕЎСКІ

Стала адным з жывых доказаў вяртання на сцэну «Бардаўскай восені» голасу Падляшша. Гледзячы на тры апошнія выпускі фестывалю, акрамя выканаўцаў такіх як «Хахлакі», «David Szymczuk Band», дуэту «Перцэпцыя» ды Кацярыны Хмур, таксама яна сваім вакалам ды гітарай узбагаціла конкурсную частку «бардаў», зрэшты, становячыся яе лаўрэаткай. Анна Бяляўская — вось менавіта гэтай музыканткі родам з Нараўкі тычацца вышэйпрыведзеныя словы, атрымала на фестывалі ўзнагароду аб’яднання «Бельская кааліцыя». Неўзабаве для яе стала ясна, што творчая дарога са спевам на вуснах і гітарай у руцэ вартая таго, каб па ёй крочыць, хаця непасрэдны кантакт з артызмам праяўляецца ў Анны таксама дзякуючы іншым галінам.

— Заўсёды я марыла аб тым, каб спяваць і іграць на гітары. Аднак не адразу я рухалася ў гэтым напрамку. Таксама не адразу пачала я спяваць беларускі рэпертуар. Гэта пачалося са спявання ў Студыі эстраднай песні, якая працуе пры Гайнаўскім доме культуры. Мы прымалі ўдзел, між іншым, у фестывалі «Беларуская песня». Там вось наступіў першапачатковы сцэнічны кантакт з рэпертуарам. Пазней урэшце надышоў час прыгоды са спевам ды ігрой.

Вакал ды гітара гэта не адзіныя сродкі экспрэсіі нараўчанкі. Прыхільнікі падляшскага ды беларускага тэатра ведаюць яе з выступленняў у спектаклях, рэжысёркай якіх з’яўляецца Іаанна Троц з Тэатра «Чрэва». Падляшская публіка магла запомніць Анну як акцёрку з беларускай адаптацыі «Рамэа ды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF