Ніва № 50 (3213), 10 снежня 2017 г.

Беларускае гістарычнае таварыства выступіла з заявай у справе Тарашкевіча

Анна ШАЙКОЎСКАЯ

Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы выступіла з заявай, у якой выказвае занепакоенасць тым, што Інстытут нацыянальнай памяці прызнаў Браніслава Тарашкевіча асобай, якая не вартая быць патронам адной з вуліц у БельскуПадляшскім, а таксама патронам ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мове ў БельскуПадляшскім. Як адзначае старшыня Беларускага гістарычнага таварыства прафесар Алег Латышонак, палітычная дзейнасць Браніслава Тарашкевіча — вядомая. Найбольшай таямніцай застаецца сапраўдная дата ягонай смерці і спосаб, у які гэта выканалі карнікі з НКВД.

Алег Латышонак: — Мы, як Беларускае гістарычнае таварыства, чакалі нейкі час канкрэтнага абгрунтавання рашэння Інстытута нацыянальнай памяці, але, паколькі з боку ІНП не паступае ніякіх лістоў, а з выказванняў у СМІ і старшыні Шарэка і доктара Коркуця мы разумеем, што яны карысталіся толькі агульнавядомымі звесткамі з жыцця Тарашкевіча, дык мы вырашылі, што не будзем адкладаць сваёй заявы і адклікаемся да найважнейшага. А найважнейшае паводле нас, гэта тое, што закон пра дэкамунізацыю не адносіцца да Браніслава Тарашкевіча. У законе гаворыцца даволі ясна, для нас прынамсі, што трэба прыбраць як патронаў вуліц і падобных аб’ектаў асобы, якія з’яўляюцца сімвалам камунізму, ці нейкай іншай таталітарнай сістэмы. Калі гаварыць пра Тарашкевіча, дык ён, вядома, быў сябрам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF