Ніва № 50 (3213), 10 снежня 2017 г.

Беларускі абрад на сцэне ГДК

Аляксей МАРОЗ

Раённыя агляды ХХІV Прэзентацый абрадавых калектываў «Беларускі абрад на сцэне» прайшлі ў Беластоку, БельскуПадляшскім і Грабаўцы. Цэнтральны агляд абрадаў у выкананні беларускіх калектываў Галоўнае праўленне БГКТ наладзіла 19 лістапада ў Гайнаўскім доме культуры, які быў суарганізатарам мерапрыемства. Свае тэатральныя ўмеласці ўдала паказалі прадстаўнікі старэйшага пакалення, якое цяпер у галоўным састаўляе вясковае насельніцтва, ды гарадскія вакальныя калектывы і хары. Цікава запрэзентавалі яны пераказваныя з пакалення ў пакаленне абрады, якія адлюстроўваюць эпізоды святочнага і штодзённага вясковага жыцця. Робяць гэта з мэтай захаваць абрады ад забыцця і перадаць іх маладому пакаленню. Сёлета асабліва актыўнымі ў гэтым плане былі дзеткі і моладзь, якія падрыхтавалі ажно пяць выступленняў на агульны лік адзінаццаці запрэзентаваных падчас раённых адбораў абрадаў. Паакцёрску запрэзентаваліся маладыя асобы, якія вучацца беларускай мове, хочуць вяртацца да нашых традыцый і рыхтавацца да выступаў на сцэне з колішнімі абрадамі.

— Падчас прэзентацый абрадавых калектываў «Беларускі абрад на сцэне» мы выходзім да публікі з нашымі абрадамі. Калектывы паказваюць, чым займаліся нашы дзяды і прадзеды ў сваім жыцці. Нас асабліва цешыць, што большае колькасць выступоўцаў у вучнёўскім узросце, якія цікава прэзентуюцца на сцэне. Важна, каб моладзь даведалася і ўбачыла, чым жыў у мінулым беларускі народ. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF