Ніва № 50 (3213), 10 снежня 2017 г.

Замоўчаны Тарашкевіч

Яўген ВАПА

Прывіды гісторыі кружаць увесь час над намі. Іх з’яўленне мае заўсёды непасрэдны кантэкст з бягучымі падзеямі ў супадзенні з важнымі фактамі з мінулага. Няйначай склалася і ў выпадку дэкамунізацыі аб’ектаў імя Браніслава Тарашкевіча ў публічнай прасторы БельскаПадляшскага. Менавіта на мінулым тыдні прайшло чысло дваццаць дзявятага лістапада, якое лічыцца афіцыйнай датай расстрэлу Тарашкевіча ў мурах мінскай турмы ў 1938 годзе. Аднак некаторыя гісторыкі схіляюцца таксама да версіі, што цягам дзевяці месяцаў беларускі палітык быў проста смяртэльна катаваны энкавэдыстамі ў невыносных муках і здзеках. Зараз увесь польскі дэкамунізацыйны закалот на фоне генацыду беларускай інтэлігенцыі, пачатага ў лістападзе 1937 года камуністычнай сістэмай, для мяне самога з’яўляецца толькі жахлівым, д’ябальскім рогатам гісторыі. Лёс дзеячаў беларускай справы ў міжваенны перыяд — гэта наша нацыянальная трагедыя і траўма, якая павінна стаць агульнадзяржаўнай справай ушанавання іх намі і наступнымі пакаленнямі. Трагічны лёс агульнавядомых палітыкаў і пісьменнікаў супадаў з лёсам тысяч безыменных ахвяр, абвінавачаных у адной і той жа справе — у званні сябе беларусамі і ў жаданні не быць тымі ўмоўнымі купалаўскімі скотамі, якімі менавіта сталі рэжысёры і выканаўцы страшнай разні над беларускімі нацыянальнымі дэмакратамі — спачатку ў Савецкай Беларусі, а потым над тымі, якія змагаліся за беларускасць у Заходняй Беларусі. А змагаліся бязлітасна, ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF