Ніва № 50 (3213), 10 снежня 2017 г.

Дужкі маёй гісторыі

Міраслаў ГРЫКА

Звычайны каляндар, як квадрат, мае ўсе правільныя куты. Ад пачатку да канца ясны, добра складзены, прадказальны. Мой — не. Аднак не адчуваю сябе горшым па гэтай прычыне. Лепшым таксама не. Звычайны каляндар мае строга ўпарадкаваную іерархію, у маім дні і месяцы скачуць нібы хуткія лані — ад кветкі да кветкі. Але... пачакайце. Гэта, хіба ж, пра пчол. Або матылькоў. Ва ўсякім выпадку, якая розніца — лань ці іншы матылёк? Яны пераскокваюць, праўда, з вытанчанасцю, але таксама за межамі майго разумення. Ну, гэта мой каляндар няправільны... як ромб. Таму чарговыя дні скарачаюцца ў ім, або надточваюцца. Або кульгава выяўляюцца не ў гэтым месцы, дзе «нармальна — па своеасаблівай геаметрыі ромба. Сёння — заўтра, ці ўчора было сёння. Або паслязаўтра. Тое ж самае і з дзесяцігоддзямі, і стагоддзямі. Якая розніца, што і калі, калі ўсё паўтараецца ў гісторыі, як квадрат, які ў свядомасці людзей пакарабаціўся, або як ромб, які ў сваіх кутах лагічна выпростваецца.

Возьмем, да прыкладу, памятны 1989 год, увянчаны Круглым сталом і літаральна рэвалюцыйнай, але і бяскроўнай зменай палітычнай сістэмы ў Польшчы. Для мяне гэта асаблівы год, амаль культавы. Год, у якім Польшча вярнула сабе дэмакратыю, а палякі сваю ўласную годнасць, надзею, будучыню. Для мяне, але, верагодна, і для значнай часткі так як і я «ромбнутых» польскіх грамадзян. Тым не менш, існуе такая частка з іх, для якіх ён явіцца годам здрады, нацыянальнага прадажніцтва, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF