Ніва № 50 (3213), 10 снежня 2017 г.

Запозненае пакаранне

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Калі злачынства караецца па гарачых яго слядах і караецца адпаведна здзейсненаму і адпаведна заканадаўству, адчуванне справядлівасці мае дастаткова моцны эфект. Бывае ж і паіншаму. Гэта калі правапарушэнні і нават злачынствы вядомыя адразу, але на іх заплюшчваюць вочы, паколькі так зручней, а потым, калі палітычная ці іншая кан’юнктура ўжо не дазваляе гэта замоўчваць, пачынаюцца расследаванні і адпаведныя пакаранні. Пахне гэта, дакладней патыхае, ужо неяк інакш. І пакідае разам з натуральным адчуваннем справядлівасці такое ж натуральнае расчараванне. У тым сэнсе, што можна было б усяго гэтага не дапусціць на самым пачатку. Гэта я ўсё пра перагляд вынікаў сочынскай зімовай алімпіяды, калі расейскіх спартоўцаў пастфактум, амаль праз чатыры гады, пазбаўляюць медалёў за ўжываны допінг. Як быццам нехта сумняваўся, ці не ведаў нечага пра сутнасць усяго расейскага спорту раней. Пачнем з таго, што ніхто і не прыгадвае ўжо гісторыю пра тое, як крамлёўская вярхушка атрымала права на тую алімпіяду ў Сочы. Гэта калі ў Гватэмалу, дзе праходзіў Кангрэс Міжнароднага Алімпійскага Камітэта, які мусіў вызначыць месца чарговай белай алімпіяды, з Расеі быў высланы адмысловы гіганцкі самалёт з цэлым лёдавым катком, неверагоднай колькасцю напояў, чорнай ікры і іншых далікатэсных прысмакаў для маральнага і цялеснага задаволення высокіх спартовых міжнародных функцыянераў. Калі членам МАКа ледзь не публічна раздаваліся канверты са (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF