Ніва № 50 (3213), 10 снежня 2017 г.

Прыродны мір Міры ЛУКШЫ

Уля ШУБЗДА

— Выйшла чарговая, ужо 16 кніжка Твайго аўтарства. Можна ганарыцца такім творчым здабыткам. А ці памятаеш, якія пачуцці суправаджалі выданне Тваёй першай кнігі?

— «Дзікі птах верабей» выйшаў даволі позна — мне было ўжо 32 гады.

— Але гэта была Твая дэбютная кніга?

— Так. Хаця я дэбютавала 44 гады таму, яшчэ ў пачатковай школе. Дэбют адбыўся на літаратурнай старонцы «Нівы». З гэтага моманту я амаль увесь час супрацоўнічаю з «Нівай», з «Белавежай», яшчэ са старой «Белавежай», у якой праз доўгі час я была самай маладой асобай. Быў Сакрат Яновіч, які цэлы час намаўляў мяне пісаць прозу. Былі сустрэчы, семінары... Праз 12 гадоў ад дэбюту я стала працаваць у «Ніве».

— «Ніва» выдала пяць Тваіх кніг?

— Так. Менавіта першую кнігу таксама выдала «Ніва». Гэта была першая кніга выдавецтва Праграмнай рады тыднёвіка «Ніва». Добрая рука была і добры пачатак, думаю. Кніжачка нятоўстая, але значная перш за ўсё для мяне самой. Гэта быў кніжны дэбют і даволі вялікі тыраж. Калі гаварыць пра навейшыя кнігі, яны вельмі хутка мне разыходзяцца. Не наракаю, бо сустракаюся з людзьмі, з моладдзю і мае кніжкі проста ідуць у свет. Шаснаццаць кніг гэта ўжо добры кавалак майго творчага плёну. Гэты год сапраўды быў ураджайны і я мела шмат працы. Выдаваліся пераклады кніжак, тлумачэнні вершаў, міжнародныя выданні, дзе я прымала ўдзел як аўтар. У 2016 годзе выйшлі «Гражынка і Грак» — зборнік вершаў для дзяцей, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF