Ніва № 49 (3212), 3 снежня 2017 г.

Рэгіён Доўбуша і яму падобных

Уля ШУБЗДА

Нягледзячы на сумныя інфармацыі, якія наплываюць да нас з Усходу, Заходняя Украіна здаецца быць адарваным элементам гэтай вялікай дзяржавы. Тут бяспечна. А, едучы ў Карпаты, мы найбольш баяліся чэргаў на кардоне. Хаця ёсць розныя прагнозы дзе пераедзеш хутчэй, у рэальнасці чалавек і так сустракаецца з расчараваннем. Мы вырашылі дабрацца праз памежны пераход ДарагускЯгодзін. Той, як навучылі нас папярэднія паездкі, здаецца быць найбольш непрадказальным. Чакалі мы тут 8 гадзін, але часам дастаткова было і сарака хвілін, каб прапусцілі і палякі, і ўкраінцы. Думаю, што жыхарам Падляшша, калі гаварыць пра падарожжы па Украіне, не перашкаджае лінія Ханцінгтона, толькі менавіта тыя рэальныя засекі.

Украінскія Карпаты гэта месца, дзе пражывала шмат нацыянальнасцей — палякі, украінцы, рускія, гуцулы, габрэі, немцы, армяне, венгры, румыны, цыганы — і на працягу многіх стагоддзяў мяшаліся тут розныя культуры. Падкарпацце было польскае, Закарпацце — венгерскае, а з пачатку дзевятнаццатага стагоддзя — аўстрыйскае. З 1945 г. гэтыя раёны апынуліся пад савецкай уладай, а сёння гэта частка незалежнай Украіны.

Дарога са Львова ў ІванаФранкоўск зусім не нагадвае тых на паўночназаходняй частцы Украіны. Шырокая і без дзір. Каб не пратэст у Янтары, дзе мясцовыя людзі змагаліся з лакальным прадпрыемствам, якое забруджвае мясцовае возера, у ІванаФранкоўск мы даехалі б за паўтары гадзіны. Дарога, якой трэба было (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF