Ніва № 49 (3212), 3 снежня 2017 г.

Польская асвета на Усходзе

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

24 лістапада ў ВыставачнаКанферэнцыйным цэнтры Беластоцкай архідыяцэзіі адбылася канферэнцыя на тэму „Стан польскай асветы на Усходзе”. Канферэнцыю ладзіў Рэгіянальны цэнтр міжнароднай дыскусіі ў Беластоку і Падляшская кураторыя асветы. У адкрыцці канферэнцыі прысутнічаў падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі, прадстаўнікі Падляшскай кураторыі асветы, консульства РП у Гродне, прадстаўнікі мясцовых навучальных устаноў, якія трымаюць кантакт са школамі ў Беларусі. Ды аніматары польскай асветы менавіта на Усходзе.

Беластоцкі цэнтр так інфармуе аб сабе ў адмысловым буклеце: „1 ліпеня 2016 года Асацыяцыя адукацыі і дыялогу „Фонтіс эт Футура” распачала працу Рэгіянальнага цэнтра міжнароднай дыскусіі Беласток „Брама на Усход”. Гэты праект суфінансуецца Міністэрствам замежных спраў Польшчы. Мы хочам, каб Беласток стаў месцам дыскусіі пра гісторыю і сучаснасць польскалітоўскалатышскабеларускага памежжа. Мы лічым, што гістарычныя, сацыяльныя і культурныя сувязі Падляшша з яго паўночнаўсходнімі суседзямі будуць спрыяць сустрэчам і супольнаму абмеркаванню агульных праблем. Толькі адкрыты і бесперашкодны дыялог дапаможа нам лепей зразумець нашых усходніх суседзяў, усвядоміць іх пункт гледжання і палітычныя меркаванні. Цэнтр міжнароднай дыскусіі ў Беластоку, як форма грамадскай дыпламатыі, можа стаць месцам стварэння пазітыўнай нарацыі вакол польскай усходняй палітыкі і польскіх дзяржаўных інтарэсаў.”

І (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF