Ніва № 49 (3212), 3 снежня 2017 г.

Ад беларускай граматыкі да палітыкі — Браніслаў Тарашкевіч у гістарычнай памяці

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

Браніслаў Тарашкевіч (1892-1938) несумненна ўпісаўся ў гістарычную памяць беларусаў. Яго імя здаўна (пасля рэабілітацыі ў 1957 г.) знаходзіцца ў беларускіх энцыклапедыях. Біяграмы ў беларускай і польскай „Вікіпедыі” сведчаць пра яго прысутнасць таксама ў віртуальнай прасторы. Менавіта беларуская „Вікіпедыя” звяртае ўвагу на тое, што Браніслаў Тарашкевіч быў беларускім грамадскапалітычным дзеячам, мовазнаўцам і пісьменнікамперакладчыкам. У польскай „Вікіпедыі” прадстаўляецца яго ў першую чаргу як беларускага палітыка, дэпутата польскага Сейма, старшыню Беларускага пасольскага гуртка, старшыню Беларускай сялянскаработніцкай грамады, грамадскага дзеяча, мовазнаўцу, перакладчыка, аднаго са стваральнікаў арфаграфіі беларускай мовы. Паказваюць яны шматграннасць зацікаўленняў і заняткаў Браніслава Тарашкевіча.

На працягу 46 гадоў жыцця здолеў вызначыцца ў некалькіх сур’ёзных жыццёвых ролях, якія трывала ўпісаліся ў гістарычную памяць не толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы, і ў Літве. Яго імем з 1972 г. названы вуліцы ў Радашковічах і ў Маладзечне, а з 2003 г. — у Мінску. 5 сакавіка 1969 г. пры дырэктарстве Міколы Гайдука яго імя было прысвоена Агульнаадукацыйнаму ліцэю з беларускай мовай навучання ў БельскуПадляшскім. Зараз, уваходзячы ў ліцэй, стаіць вялікі стэнд у гонар Б. Тарашкевіча з яго здымкам, гадамі жыцця, асноўнай інфармацыяй пра яго: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF