Ніва № 49 (3212), 3 снежня 2017 г.

Магін і дэ Куртэнэ альбо Пра абаронцаў моўнай самабытнасці

Іаанна ЧАБАН

У 2018 адзначаем сотую гадавіну польскай незалежнасці. Ужо рыхтуюцца новыя пашпарты з выбранымі грамадствам 13 выявамі сімвалаў знамянальнай падзеі. Сярод іх няма, на жаль, майго любімага чалавекасімвала тых часоў прафесара Яна Неціслава Бадуэн дэ Куртэнэ. У пашпартным спаборніцтве прайграў, між іншым, з Нарутовічам, Вострай Брамай, Пілсудскім і шмат з чым яшчэ. Прайграў і славутыя прэзідэнцкія выбары 1922 года. Хаця яго даследчык і паслядоўнік Ілья Магін з СанктПецярбурга ўпарта сцвярджае, што Бадуэн папросту зняў сваю кандыдатуру. Пашпарта з Бадуэнам ніколі не дачакаюся, але яго «charakterystyki, wypowiadane w stanie niepoczytalnym lub choćby tylko w uniesieniu, nie mogą być brane na seryjo i nikomu nie uwłaczają» (O panu Andrzeju Niemojewskim słów kilka, Kraków 1912) павесіла я на дзвярах школьнай бібліятэкі, у якой часова працую. На пазбаўленых самакантролю наведвальнікаў дзейнічаюць лепш, чым ікона, крыж і арол разам узятыя.

Часам задаю сабе пытанне, якім быў бы свет, калі б яго тады выбралі прэзідэнтам. Напэўна абышлося б без разбурэння соцень праваслаўных цэркваў, ладжання жыдоўскіх пагромаў і агрэсіўнай паланізацыі шматлікіх тады этнічных меншасцей. Пакуль не прыбралі б яго, так як і таго ж няшчаснага Нарутовіча.

Бадуэна ведаюць у свеце перш за ўсё як выдатнага рускага і польскага мовазнаўца, моўнага рэвалюцыянера, заснавальніка ўніверсітэцкіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF