Ніва № 49 (3212), 3 снежня 2017 г.

Хто наступным падазроным?

Яўген ВАПА

Не сціхае закалот з дэкамунізацыйным перайменаваннем вуліцы Браніслава Тарашкевіча ў БельскуПадляшскім і вуліцамі Янкі Купалы і Якуба Колася ў Гайнаўцы. Чым далей, то ўсё паказвае на абсалютную прадузятую ідэалагізаванасць у прынятых дзеяннях кіраўніцтва Інстытута нацыянальнай памяці. І страшна, і смешна, — хочацца сказаць, глядзеўшы халодным сэрцам і вокам на ўсю гэтую справу. Але не да смеху нам, беларусам, якім вонкавыя «гістарычныя інквізітары» рашаюць, што і хто мае быць нашай нацыянальнай, гістарычнай памяццю і спадчынай. У мінулым, але і сённяшнім свеце, кастрацыя з гістарычнай памяці іншых народаў заўсёды з’яўляецца памкненнем, запісаным не ў палітыку партнёрства і добрасуседства, а ў звычайнае неакаланіяльнае думанне закамплексаваных народаў. Умяшальніцтва ў спадчыну іншых народаў і патрабаванне адзінага, слушнага толькі польскага пункту гледжання з’яўляецца падыходам далёкім ад гістарычнай праўды пра ўсе тыя падзеі, якія мелі месца ў гэтай частцы Еўропы ва ўсім дваццатым стагоддзі. На жаль, ва ўзніклай сітуацыі безупынна даказваць, што мы не вярблюды, становіцца ўжо проста невыносным, бо тут надалей спрацоўвае метадалогія пракурора сталінскіх часоў кшталту «дайце мне чалавека, а параграф на яго знойдзецца». Калі ж цяпер мы дэкамунізуем Браніслава, Якуба і Янку — то хто можа быць наступным падазроным? Антон Луцкевіч, ксёндз Адам Станкевіч, ксёндз Вінцук Гадлеўскі? Ці ж увесь беларускі рух правага напрамку не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF