Ніва № 49 (3212), 3 снежня 2017 г.

Не пра Толічка

Міраслаў ГРЫКА

На аўтамабілі Стася выбраліся мы да лекараў. Кожны да свайго. Выехалі на дзве гадзіны раней. Стась чакаў паўгода візіту ў спецыяліста, я падобна, на месяц даўжэй. Суцяшаю Стася, што і так коратка. «Праўда гэта, — уцешыўся Стась. — У тэлевізійных навінах паведамілі, што эндакрынолага чакаецца больш за дзясятак гадоў. Свінні гэтыя лекары! У тэлебачанні казалі».

Як доўга працягваецца тэлевізійная інфармацыя? Мо паўхвіліны. Не больш, таму што глядач не можа засяродзіць сваю ўвагу даўжэй. Мусяць хапіць тры словы: «што, хто, дзе?». Завяршае астатнюю частку вобраз і яго эмацыйнае паведамленне. Такім чынам, эмоцыя роўная зместу... Мінаем адну вёску, другую... Стась ведае ўсіх мясцовых жыхароў. Аб кожным мае што сказаць. Зазімак, дык кожны дапаўняе запасы паліва. Адзін пілуе бярэзіну, іншы сячэ сасніну. «Калі б я меў большую пенсію, дакупіў бы бярозы, — летуценіць Стась. — Яна найлепш гарыць! Але і самая дарагая. А што тая мая пенсія? Што не на жыццё, ідзе на лякарствы. Свінні гэтыя лекары! Толькі гавораць пра рэформы. І яшчэ крычаць, што зарабляюць замала!» — «Ты таксама крычыш на жабрацкую пенсію, але любы чыноўнік скажа табе, што атрымліваеш належнае. Да аднаго злота, які на працягу многіх гадоў ты ўплачваў на фонд медыцынскага страхавання, калі працаваў. Паводле яго ўсё правільна, хаця ты думаеш, што не. Абодва маеце рацыю...» — «Ээ там», — фыркнуў Стась. Аднак дыскусіі не працягваў... Маўкліва вёў аўтамабіль; штосьці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF