Ніва № 49 (3212), 3 снежня 2017 г.

Пра коцікаў і чыпсы

Віктар САЗОНАЎ

Пра рутэній106 шырокія масы насельніцтва здаецца ўжо забыліся. Ці калі быць больш дакладным, то шырокія масы, у гэтым дакладным разуменні слова „шырокія”, пра яго хіба што нічога і не чулі. Хоць было ўсё зусім нядаўна. А тыя, што чулі, ужо забыліся або проста не хочуць, або не маюць часу пра яго думаць. І вось цяпер і тыя, што нешта чыталі пра гэты радыеактыўны элемент, і тыя, хто гэтую інфармацыю праглядзелі, знаходзяцца ў роўных умовах — ніхто нічога не ведае. І ведаць не хоча. Падумаеш, недзе там у Расіі, на нейкім Урале здарылася нейкая тэхнагенная катастрофа. Калі думаць пра ўвесь негатыў які здараецца ў Расіі, мазгі звіхнуць можна, нават калі ты не рускі.

Нічога дзіўнага ў тым няма. Рутэній не выключэнне. Так з усім іншым таксама. Сучасныя сродкі масавай інфармацыі гоняцца за сенсацыяй і галоўным крытэрыем для сябе ставяць выключна аператыўнасць падачы інфармацыі. Як яна паўплывае на змену сітуацыі — гэта справа дзясятая. У сённяшнім свеце галоўнае быць першым. Ад гэтага залежыць усё. Толькі тады цябе заўважаць заказчыкі рэкламы, фундатары, інвестары, спонсары і ўсе астатнія патрэбныя для выжывання асобы. Навамодныя зараз сацыяльныя сеткі імгненна выкідваюць інфармацыю ў сеціва, дзе яна яшчэ больш імгненна злятае ўніз электроннага экрана, саступаючы сваё месца наступнай публікацыі. І не важна якой. Хоць там будзе чарговы здымак чарговага коціка або талерка з недаедзенымі на сняданак чыпсамі, ёй месца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF