Ніва № 49 (3212), 3 снежня 2017 г.

Белавежа перад юбілеем

Міра ЛУКША

Ян Чыквін: „У свой час па за межамі Беларусі стварыліся два творчакультурныя асяродкі. Адзін — у ЗША, з сядзібай у Нью-Йорку, а другі ў Беластоку. Творчасць беларускіх пісьменнікаў у Польшчы развівалася ў адметным асяроддзі, калі асяроддзе рознілася і ад савецкага, і ад цяперашняга беларускага, і эмігранцкага. А адначасова літаратура „белавежцаў” не выпадала ані з польскага, ані з беларускага нацыянальнакультурнага кантэксту. Параўнальна невялікая тэрыторыя нашага рэальнага існавання і поўная агульнасць лёсаў спараджалі два вектары развіцця літаратурных тэм і матываў „белавежцаў”. З аднаго боку памкненне да паэтызацыі сваёй малой айчыны, заземленасць у штодзённай і непаўторнай нашай эмпірыі, нашай рэчыўнасці, а з другога патрэба філасофскай заглыбленасці, абагуленасці ў асэнсаванні ўніверсальных чалавечых каштоўнасцей...” Галіна Тычка назвала заснаванне 8 чэрвеня 1958 года ў Беластоку літаратурнага аб’яднання пры рэдакцыі штотыднёвіка беларусаў Польшчы „Ніва” гістарычнай падзеяй агульнанацыянальнай значнасці. У 1962 годзе аб’яднанне атрымала вельмі адпаведную, трапную назву „Белавежа”, пад якой і ўвайшло ўжо ў гісторыю беларускай літаратуры. А гэтая рунь вырасла са старонак „Нівы”, з палетка засеянага Георгіем Валкавыцкім, і закаласілася сотнямі загалоўкаў кніг.

Беларускаму літаратурнаму аб’яднанню „Белавежа” да юбілею 60годдзя засталося паўгода. Заснавана яно было ў чэрвені 1958 года, пры рэдакцыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF