Ніва № 48 (3211), 26 лістапада 2017 г.

Фіналісты «Еўрабачання — 2017» у Беларускім ліцэі ў Гайнаўцы

Фантастычныя Фільмавыя Фізікі пад рэдакцыяй Наталлі Васько

Пры нагодзе чарговага фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень — 2017» у нашу школу завітаў гурт «NAVIBAND”. Калектыў ужо некалькі разоў выступаў у Польшчы на фестывалях «Басовішча» ды «Бардаўская восень». Міжнароднай публіцы «NAVIBAND» паказаўся ў сёлетнім конкурсе песні Еўрабачанне, у якім упершыню ў гісторыі гэтага мерапрыемства прадставіў твор на беларускай мове. У нас была магчымасць пагаварыць з Ксеніяй Жук і Арцёмам Лук’яненкам — вакалістамі гурта.

Фантастычныя Фільмавыя Фізікі: — Мы вельмі рады сустракаць Вас у нашай школе. Цудоўны канцэрт! Віншуем! На пачатак скажыце, як Вам тут падабаецца — у Гайнаўцы, на Падляшшы?

Ксенія Жук: — Нам вельмі падабаецца. Мы штогод сюды прыязджаем і разумеем, што тут зусім іншы слухач. Ён больш уважлівы, часам больш задуменны.

Арцём Лук’яненка: — Нам прыемна прыязджаць, таму што мы адчуваем сябе тут як дома. Можна сказаць, што адпачываем на канцэртах. У гэтым годзе мы ігралі чатыры канцэрты ў чатыры дні падрад і гэта вельмі крута і цікава. Вялікі дзякуй Ігару Лукашуку і ўсім тым, хто нас запрашае. Нам вельмі прыемна сюды прыязджаць і выступаць.

Ксенія: — А наконт вашага ліцэя — нам тут вельмі падабаецца. У нас была невялікая экскурсія. Тут у вас кафэ «Быстры чай» — гэта вельмі класна.

ФФФ: — Якія ў вас уражанні пасля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF