Ніва № 48 (3211), 26 лістапада 2017 г.

Вяртанне мінулага

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Праслаўлены сваёй мудрасцю цар Саламон быў сцвердзіў: тое што было — зноў будзе, а тое што цяпер адбываецца — будзе адбывацца і ў будучыні. Вядома, што гэтыя паўторы агульныя, але ж яны з рознай ступенню падабенства паўтараюцца ў часе.

Вось гадоў пару не быў я ў Белавежы, а зараз завітаў і мяне задзівіла збудаванне на месцы былога чыгуначнага вакзала БелавежаПалац. Быў жа там калісь, гадоў — скажам — пяцьдзясят, вакзальны будынак, які з ходам згортвання чыгуначнага руху таксама згортваўся, а пасля вываду адтуль цягнікоў, магчыма з роспачы — калі такое пачуццё ўласцівае творам рук чалавечых, стаў руйнавацца. І счэз зусім. І не падумалася мне, што спрацуе там Саламонава мудрасць. У Саламонаву эпоху не было інтэрнэту, але былі разумныя людзі, як і ўсялякія іншыя — гэтак жа як і цяпер, што неаспрэчна пацвярджае толькі што прыведзены тэзіс слаўнага цара.

Вось жа нырнуў я ў той інтэрнэт, здагадваючыся, што тое новае белавежскае збудаванне можа быць рэканструкцыяй даўняга вакзальнага будынка, які не ўстаяў перад рознымі ліхалеццямі, якія ў міжчасе пракаціліся не толькі па навакольных чыгунках. З інтэрнэтных фондаў паказаліся здымкі даўняга белавежскага царскага чыгуначнага павільёна.

У агульнасці абодва збудаванні выглядаюць аднолькава, аднак калі прыгледзецца больш дэталёва, то крыху адрозненняў паміж імі ёсць. Галоўная розніца ў тым, што франтон цяперашняга павільёна павернуты на поўдзень, калі царскі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF