Ніва № 48 (3211), 26 лістапада 2017 г.

«Бежанцы» Юрыя Каліны ў Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

Фільм «Бежанцы 1915-1922» Юрыя Каліны, выпушчаны тэлеканалам «Белсат», 12 лістапада быў запрэзентаваны публіцы ў Гайнаўскім доме культуры. Хутка пасля прэм’ернага паказу 5 кастрычніка ў Беластоку гэты фільм на Міжнародным фестывалі «Пакроўкіно» ў Кіеве быў прызнаны журы самым лепшым гістарычным фільмам фестывалю. У фільме змястоўна і з выкарыстаннем цікавых рэканструкцыйных прыёмаў былі запрэзентаваны адны з самых трагічных падзей у жыцці нашых продкаў перыяду Першай сусветнай вайны. Сустрэчу наладзіла гайнаўскае аддзяленне Праваслаўнага брацтва свсв. Кірылы і Мяфодзія, якое ў 2015 годзе вельмі ўрачыста адзначыла сотую гадавіну бежанства.

На прэзентацыю фільма прыбыло многа гайнавян, якім цікавыя тэма бежанства і дакументальныя стужкі Юрыя Каліны. У фільме «Бежанцы 1915-1922» вельмі важныя выказванні непасрэдных сведак бежанства, якіх удалося запісаць Юрыю Каліну, калі тэма бежанства стала агучвацца нашым тыднёвікам. Сведкі, тады яшчэ дзеці, запамяталі сцэны з розных этапаў бежанства і іх успаміны папоўнілі дакументальную стужку. Фільм «Бежанцы 1915-1922» створаны часткова на аснове гісторыі сям’і Юрыя Каліны, якога прабабуля Сафія выехала з Кашалёў у казацкую станіцу Стэпное Мціюніна Саратаўскай губерні. Нарадзіла там дачку, якую назвала Надзеяй і разлічвала, што вернецца да яе муж Якуб, які ў расійскай арміі змагаўся на фронце і, на жаль, загінуў. У фільме распавядаецца, што ўцякаць у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF