Ніва № 48 (3211), 26 лістапада 2017 г.

Летняя школа беларусістыкі (ч.2)

Уля Шубзда

Летняя школа беларусістыкі апрача цікавых, менш цікавых і гэтых прапушчаны заняткаў, перш за ўсё можа навучыць, або прынамсі схіліць да рэфлексіі наконт значэння і бясспрэчнай вартасці беларускай мовы. Яркім доказам гэтага з’яўляюцца самі ўдзельнікі, якія з’язджаюць з розных куткоў свету, каб пахіліцца над мовай князя Вітаўта, Скарыны, Касцюшкі ці гурту «Мроя», над мовай Белавежскай пушчы і Полацка. Прыехалі людзі са Злучаных Штатаў, Іспаніі, вялікай Расіі ці з гіганта сусветнай гаспадаркі — Кітая. Што цягне іх на Беларусь, яе першабытнасць, ці ялавасць?

Аляксандр Блешчык

Мову Янкі Купалы можна пачуць у самым сэрцы Расіі. Менавіта ў Екацярынбургу, дзякуючы актыўнасці Аляксандра Блешчыка ахвотныя могуць вывучаць мову суседзяў ці сваіх продкаў. Школа беларускай мовы і культуры працуе тут ужо з 2013 года і мае дзясяткі выпускнікоў. Яе дырэктарам і настаўнікам з’яўляецца Аляксандр Блешчык, які сёлета сам удзельнічаў у Міжнароднай летняй школе беларусістыкі ў Мінску.

— Я прыехаў на так званую разведку (смех). У наступным годзе хацеў бы ў гэтую школу паслаць сваіх вучняў. Раней не было ніякай магчымасці, каб вывучаць беларускую мову ў Екацярынбургу. Я вывучыў яе самастойна. У мяне беларускія карані і мне было цікава. Спачатку мне здавалася, што яна нічым не адрозніваецца ад рускай, потам я зразумеў, што там ёсць не толькі фанетычныя адрозненні, але і своеасаблівая лексіка. Пасля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF