Ніва № 48 (3211), 26 лістапада 2017 г.

Расспяваная Ірэна

Міра ЛУКША

Ірэна Паўлючук спявала ў гарадоцкім хоры, праз гады названым «Расспяваным Гарадком», з самага пачатку. Расказвала на шасцідзесяцігоддзі яго дзейнасці з гонарам і шчаслівай усмешкай: „Мы — адзін з першых непрафесійных калектываў беларускай песні, які з’явіўся на Падляшшы”. І яна адна са знакавых асоб беластоцкай беларускай народнай песні, незабыўная, якая ўсё жыццё ёй аддала. Адзначала на юбілеі гарадоцкага хору Вера Тарасэвіч, збіральніца памятак з гісторыі калектыву, аўтарка альбома «Легенда гарадоцкай культуры — „Расспяваны Гарадок”»

— Кожны, хто ўступіў у кантакт з сапраўдным запалам фарміравання сваіх інтарэсаў, добра ведае, колькі моцнай волі, настойлівасці і асабістых ахвяр патрабуе мастацтва ў самадзейнасці. Трэба пераадолець шэраг арганізацыйных цяжкасцей, збалансаваць сямейныя і працоўныя абавязкі, і прысвяціць свой асабісты час. У сваю чаргу, калектыў хваляць за жывучасць і даўгавечнасць, а таксама высокія мастацкія ўмеласці. Слухачы ўдзячныя за моманты радасці і прыклад мадэлі для пераймання. Гарадоцкі харавы калектыў «Расспяваны Гарадок» з’яўляецца адным з найстарэйшых, самых лепшых і самых актыўных калектываў мастацкай самадзейнасці беларускай меншасці ў Польшчы.

А Ірэна Паўлючук, у той час ужо пенсіянерка, родам з Гарадка, якая ад гадоў жыла ў Беластоку, пастаянна даязджала ў Гарадок на рэпетыцыі і выступленні. Спявала альтам. У калектыве, які першае афіцыйнае выступленне меў 8 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF