Ніва № 48 (3211), 26 лістапада 2017 г.

Ані рускі ані польскі свет

Яўген ВАПА

На польска-беларускім памежжы зараз падкладзены і распалены чарговы выбухны кнот. Усё дзякуючы доктару гістарычных навук Мацею Коркуцю з аддзялення Інстытута нацыянальнай памяці ў Кракаве, адказнага ад імя сваёй агульнапольскай установы за дэкамунізацыю назваў вуліц ва ўсёй краіне. Сваю навуковую кар’еру гісторыка прысвяціў ён выклятым жаўнерам у паўднёвай Польшчы з асаблівым даследаваннем асобы Юзэфа Курася «Огня», супярэчлівага важака на Падгалі, які для пражываючых там славакаў, але і многіх палякаў, з’яўляецца тым, чым для нас, беларусаў, Рамуальд Райс «Буры». Спадар Коркуць, разам з цяперашнім старшынёю Інстытута нацыянальнай памяці Яраславам Шаркам, з’яўляецца суаўтарам выданняў, прысвечаных антыкамуністычнаму падполлю. Відаць, іхняя супольная кракаўская праца дала яму зараз магчымасць выконваць ролю аднаго з самых найбольш давераных пісталетаў у пабудове ўстановы, якая імкнецца стаць не толькі ахоўнікам памяці, але ў маштабе Польшчы выконваць ролю міністэрства гістарычнай абсалютнай праўды. А ў рамках адбудовы і замацоўвання ідэі «Вялікай Польшчы» адбываецца гэта часта ў супярэчлівасці з накопленымі гадамі аб’ектыўнымі вынікамі іншых гістарычных і архіўных даследаванняў. Таму ўсім вешчунам адзінай і непадзельнай зямной гістарычнай праўды хочацца прыгадаць словы ўраджэнца Падгаля, са Старога Таргу, святой памяці ксяндза Юзэфа Тышнера, які ў сваёй кніжцы «Historia filozofii po góralsku» сцвердзіў: «Są trzy (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF