Ніва № 48 (3211), 26 лістапада 2017 г.

Пераменная выснова

Міраслаў ГРЫКА

Кошт выхавання аднаго фашыста ў Польшчы, падобна як дэмакрата і анархіста, у цяперашні час складае 200 тысяч злотых. Гэты перыяд лічыцца з яго дня нараджэння да дасягнення паўналецця. Пры пары дэмакратаў ці фашыстаў выхаваных у адной і той жа сям’і гэтыя выдаткі павялічваюцца да 370 тыс. А пры тройцы — да паўмільёна. Пры шасцёрцы або васьмёрцы дзяцей у сям’і гэтая лічба ўзрастае да мільёна ці больш. Шматдзетнасць, значыцца, вельмі дарагая, але гэта не значыць, што на гэта могуць дазволіць сабе толькі багатыя. Выхоўваецца дзяцей, як дасць Бог і па бацькоўскай клапатлівасці, незалежна ад іх ліку. Праблема заключаецца ў тым, што шырока распаўсюджаная хваля папулізму і ксенафобіі выкліканыя ПіС ужо выкідвае і будзе выкідваць усё больш і больш дзяцей і дарослых у бліжэйшы час на бераг фашысцкай ідэалогіі. Гэта робіцца з дапамогай адукацыйнай індактрынацыі, сродкаў масавай інфармацыі, пэўных касцельных каналаў і агульнай тэндэнцыі грамадскага настрою. Выдаткі на выхаванне, хаця цяпер такія самыя для пазнейшага фашыста або дэмакрата, у будучыні, аднак, акажуцца несуразмернымі. Прыйдзецца дорага паплаціцца ўсім палякам, ці то яны па паходжанні габрэі, беларусы ці ўкраінцы. Усім, у тым ліку і палякамфашыстам.

Прыведзеныя вышэй лічбы з’яўляюцца прыблізнымі, але яны статыстычна правільныя. Датычныя яны не толькі да фашыстаў, але і ўсіх, па прыродзе безыдэйных дзяцей, якія па розных прычынах дэкларуюць сябе дэмакратамі ці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF