Ніва № 48 (3211), 26 лістапада 2017 г.

Няма месца

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Няма беларусам месца на гэтым свеце. Нібыта і планета наша вялікая, а сусвет яшчэ большы — некалькі нашых суайчыннікаў нават у космас злёталі за апошнія дзесяцігоддзі. А вось на зямлі — ніяк не знаходзіцца месца. Нібыта і дзяржаву сваю маем, ды не абыякую — ажно трынаццатая (!) па плошчы ў Еўропе амаль з паўсотні дзяржаў кантынента. Вось парадокс які — дзяржава Рэспубліка Беларусь ёсць, а беларусам на 207 тысячах квадратных кіламетраў месца няма. Сённяшняя РБ — адзіная краіна з былых рэспублік СССР, якая паслядоўна працягвае русіфікацыю. Пра гэта гаворыцца ў выніках нядаўняга даследавання брытанскай газеты „The Financial Times”, якім няма падставы не верыць. Усе, хто трымаецца карэннай мовы тытульнай нацыі — беларускай, тут непатрэбныя і лішнія.

Возьмем, прыкладам, сітуацыю з беларушчынай у Гродне. Мясцовая ўлада даўно знішчыла ўсе беларускамоўныя школы і дзіцячыя садкі, „выкарчавала” незалежныя медыі, „зачысціла” вышэйшыя навучальныя ўстановы ад беларускамоўных выкладчыкаў, загнала ў рэзервацыі дробныя палітычныя структуры і недзяржаўныя беларускія арганізацыі. Можна было б і супакоіцца. Але ж вялізны рэпрэсіўны і адміністрацыйны апарат фактычных дармаедаў мусіць неяк апраўдваць сваё існаванне і дзяржаўнае фінансаванне надалей. На мінулым тыдні гродзенская ўлада фактычна спыніла дзейнасць мастацкай галерэі „Крыга”, якая месцілася ў супольным памяшканні з Цэнтрам гарадскога жыцця. Не даюць працаваць па сутнасці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF