Ніва № 48 (3211), 26 лістапада 2017 г.

Тарашкевіч, Колас — дэкамунізацыя ці заўзятасць?

Аляксей МАРОЗ

У спіс запрапанаваны да другога этапу дэкамунізацыі трапіла 12 вуліц на Падляшшы. У ім апынулася вуліца Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім. Няма яшчэ афіцыйнага абгрунтавання, чаму беларускага дзеяча, стваральніка граматыкі беларускай мовы і перакладчыка, ахвяру сталінскіх рэпрэсій Браніслава Тарашкевіча сталі лічыць прапагандыстам ідэй камунізму. ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім не атрымаў ніякай інфармацыі з патрабаваннем змены патрона школы. Затое паявіліся чуткі, што ў рамках дэкамунізацыі могуць быць зменены назвы вуліц Янкі Купалы і Якуба Коласа ў Гайнаўцы.

Згодна з адпаведнымі законамі дэкамунізацыя патронаў вуліц і плошчаў у Польшчы павінна адбыцца ў двух этапах. Да 2 верасня гэтага года самаўрадавыя ўлады павінны былі змяніць патронаў вуліц і плошчаў, якія прапагандуюць камунізм або іншую таталітарную сістэму. Да другога этапу дэкамунізацыі, які павінен закончыцца 2 снежня, у Падляшскім ваяводстве прадугледжаны 12 вуліц. Прэссакратар падляшскага ваяводы Анна Ідзькоўская паінфармавала, што вуліца Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім знаходзіцца на спіску 12 вуліц прадбачаных Інстытутам нацыянальнай памяці ў Варшаве да змены назваў. Падляшскі ваявода пачаў працэс змены назвы гэтай вуліцы. Бургамістр Бельска-Падляшскага Яраслаў Бароўскі ад імя падляшскага ваяводы атрымаў ліст ад 25 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF